Krug

Krug

by kniharnia.by
Krug

Krug

by kniharnia.by

eBook

$2.99 

Available on Compatible NOOK devices, the free NOOK App and in My Digital Library.
WANT A NOOK?  Explore Now

Related collections and offers

LEND ME® See Details

Overview

"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.)

0.

Учора і заўтра – гэта памяць і праўда.
Сёньня – іхняе злучво.
Розьніца паміж памяцьцю і праўдай – розьніца паміж учарашнім і заўтрашнім адкрыцьцём.
Альбо розьніца паміж лірыкай і матэматыкай.
Альбо розьніца паміж нараджэньнем: стагоддзе таму ў сямейнай радасьці ці дзесяцігоддзе назад – у гонары нацыі.
Альбо розьніца паміж першым крокам: па глінянай падлозе да матчынай рукі ці па сучаснасьці ў вечнасьць.
Альбо розьніца паміж хадой: напрамкі – і па крузе.
Альбо розьніца паміж сьмерцю: сёньняшняй – і заўтрашняй.
Калі да праўды дадаць памяць – атрымаецца ісьціна.
Калі ад праўды адняць памяць – будзе хлусьня.
Калі ад памяці адняць праўду – будзе жыцьцё.
Жыццё ад памяці да праўды і ёсьць сёньняшні шлях ад учора да заўтра.


Product Details

BN ID: 2940152512335
Publisher: kniharnia.by
Publication date: 11/18/2015
Sold by: Smashwords
Format: eBook
File size: 918 KB
Language: Belarusian
From the B&N Reads Blog

Customer Reviews